Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

яўрэі назоўнік | мужчынскі род

  1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

  2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.

|| жаночы род: яўрэйка.

|| прыметнік: яўрэйскі.