Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дэцы прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной дзесятай долі той адзінкі, што названа ў другой частцы складання, напр. дэцыбел, дэцылітр, дэцыметр.

дэцыбел назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзінка велічыні (узроўню гукавога ціску, узмацнення, аслаблення).

дэцыметр назоўнік | мужчынскі род

Адзінка даўжыні, роўная адной дзесятай частцы метра.

|| прыметнік: дэцыметровы.

дэцэнтралізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) менш цэнтралізаваным.

  • Д. кіраўніцтва.

|| назоўнік: дэцэнтралізацыя.

дэшыфраваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнапісам або на якой-н. невядомай старажытнай мове; расшыфраваць (расшыфроўваць).

  • Д. рукапіс.

|| назоўнік: дэшыфроўка.

дэізм назоўнік | мужчынскі род

Рэлігійна-філасофскае вучэнне пра бога як істоту, што стварыла свет, але не кіруе яго лёсам.

|| прыметнік: дэістычны.

дэіст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік дэізму.

|| прыметнік: дэістычны.

д’ябал назоўнік | мужчынскі род

У рэлігійнай міфалогіі: злы дух, чорт, сатана, які пярэчыць богу; цяпер ужыв. як лаянкавае слова, а таксама ў некаторых выразах.

  • Куды цябе д. нясе?!
  • Якога д’ябла я там не бачыў? (чаго я там не бачыў, чаго я туды пайду?).

|| прыметнік: д’ябальскі.

  • Д’ябальская спёка.

д’ябальшчына назоўнік | жаночы род

Пра незвычайны збег акалічнасцей, блытаніну ў чым-н., бязглуздзіцу.

  • Што за д.!