Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мішура назоўнік | жаночы род

  1. Медныя пасярэбраныя або пазалочаныя ніткі, з якіх вырабляюць парчовыя тканіны, галуны, ёлачныя ўпрыгожанні і пад.

  2. пераноснае значэнне: Знешняя, падманная бліскучасць.

|| прыметнік: мішурны.

|| назоўнік: мішурнасць.

мішэнь назоўнік | жаночы род

  1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе.

  2. пераноснае значэнне: Той, хто (або тое, што) з’яўляецца прадметам для кпінаў.

    • Ужо так павялося, што ён служыць мішэнню для кпінаў.

|| прыметнік: мішэнны.

міязмы назоўнік | жаночы род | кніжнае

Атрутныя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні.

|| прыметнік: міязматычны.

міякард назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Мышачная сценка сэрца.

  • Інфаркт міякарда.

міёма назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі.

|| прыметнік: міёмны.