Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

многа2 (больш) прыслоўе

  1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н.

    • М. год прайшло.
    • М. ведае.
  2. у знач. выказніка: Больш чым патрэбна.

    • Гэтага мне м.
  3. (пры выш. ступ. і з прыназоўнік «на»). Значна, у значнай ступені.

    • М. больш.
    • На многа раней.

Ні многа ні мала (размоўнае) — якраз столькі, колькі трэба.