Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тэхнічны прыметнік

  1. гл. тэхніка.

  2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў; звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н вытворчасці.

    • Тэхнічныя навыкі, прыёмы.
  3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.

    • Тэхнічная вада.
  4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.

    • Т. сакратар.
  5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).

    • Т. футбаліст.

|| назоўнік: тэхнічнасць.

тэхрэд назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: тэхнічны рэдактар — работнік выдавецтва, які займаецца паліграфічным афармленнем выдання.

|| прыметнік: тэхрэдаўскі.

тэізм назоўнік | мужчынскі род

Сукупнасць рэлігійна-містычных уяўленняў, згодна з якімі бог з’яўляецца разумнай істотай, якая стварыла свет і кіруе ім.

|| прыметнік: тэістычны.

тэіст назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік тэізму.

|| жаночы род: тэістка.

|| прыметнік: тэістычны.

тэўтоны назоўнік | мужчынскі род

Агульная назва старажытнагерманскіх плямёнаў.

|| прыметнік: тэўтонскі. Т. ордэн.

цяць (тнуць) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ударыць, стукнуць чым-н.

    • Цяў (тнуў) яму прыкладам у грудзі.
  2. Балюча ўкусіць.

    • Сабака цяў (тнуў) за нагу.