Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

гістарыяграфія назоўнік | жаночы род

  1. Навука аб развіцці гістарычных ведаў і аб метадах гістарычнага даследавання.

  2. Сукупнасць гістарычных даследаванняў, прысвечаных якому-н. перыяду ці праблеме.

    • Г. Вялікага княства Літоўскага.

|| прыметнік: гістарыяграфічны.

гістолаг назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне гісталогіі.

гісторык назоўнік | мужчынскі род

  1. Вучоны, даследчык у галіне гісторыі.

  2. Выкладчык гісторыі як вучэбнага прадмета.

гісторыя назоўнік | жаночы род

  1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.

    • Законы гісторыі.
  2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.

    • Г. старажытнага свету.
    • Г. сярэдніх вякоў.
  3. Ход развіцця, руху чаго-н.

    • Г. раслін.
    • Г. знешняга гандлю.
    • Г. хваробы.
  4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў паняцці людзей.

    • Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
  5. Расказ, апавяданне пра што-н.

    • Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
  6. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.

    • Трапіць у сумную гісторыю.
    • Вось дык г.!

|| прыметнік: гістарычны.

гітара назоўнік | жаночы род

Струнны шчыпковы музычны інструмент з корпусамрэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам.

|| прыметнік: гітарны.

гітарыст назоўнік | мужчынскі род

Музыкант, які іграе на гітары.

|| жаночы род: гітарыстка.

|| прыметнік: гітарысцкі.

гіцаль назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл; скуралуп (у 1 знач.; устарэлае, абласное).

  2. Свавольнік, гарэза (размоўнае).

    • Ах, ты г.!
  3. Вешалка ў верхняй вопратцы.

    • Г. трэба прышыць.

гічка назоўнік | жаночы род

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі.

гіяцынт назоўнік | мужчынскі род

  1. Травяністая расліна сямейства лілейных з прадаўгаватымі вузкімі лістамі і пахучымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

  2. Мінерал чырвонага ці залаціста-аранжавага колеру.

|| прыметнік: гіяцынтавы.