ззяць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Вылучаць ззянне.

    • Ззяюць зоркі.
    • На грудзях ветэрана ззяюць узнагароды.
  2. пераноснае значэнне, чым і ад чаго. Блішчаць, выражаючы якія-н. пачуцці (пра вочы), або свяціцца радасцю, шчасцем і пад. (пра чалавека).

    • Вочы ззяюць ад шчасця.
    • Твары людзей ззялі радасцю.
  3. Тое, што і зеўраць.

    • У адной са сцен ззяла вялікая прабоіна.

|| назоўнік: ззянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)