звон, , м.

  1. зво́на, мн. званы́, звано́ў, м. Ударны сігнальны падвясны інструмент (з медзі або меднага сплаву) у форме пустога ўсечанага конуса з падвешаным усярэдзіне ўдарнікам (языком).

    • Царкоўны з.
    • Пажарны з.
    • Званіць ва ўсе званы (таксама перан. расказваць усім пра што-н.).
  2. зво́ну. Гук, які ўтвараецца гэтым інструментам, а таксама металічнымі або шклянымі прадметамі пры ўдары.

    • З. касы.
    • З. шклянак.
  3. зво́ну, перан. Погаласкі, плёткі.

    • Нечага было разносіць такі з. па сяле.

|| прым. звонавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)