зводны прыметнік

  1. Сабраны з розных месц, састаўлены з чаго-н., з розных частак.

    • Зводная справаздача.
    • З. аркестр.
  2. Які даводзіцца каму-н. братам ці сястрой па мачасе або айчыму.

    • З. брат.
    • Зводныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)