звесці

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ведучы, спусціць зверху ўніз.

    • З. дзіця з лесвіцы.
  2. Перавесці, адвесці на другое месца, убок.

    • З. карову з дарогі.
    • З. сур’ёзную размову на жарт (пераноснае значэнне).
  3. Знішчыць, перавесці; зрасходаваць (звычайна без карысці).

    • З. тараканаў.
    • З. многа лесу (высечы).
  4. Наблізіць адно да другога, ссунуць, злучыць. з. бровы.

  5. Сабраць у адно месца, дапамагчы або прымусіць сустрэцца ці сысціся з кім-н.

    • З. дзяцей у зал.
    • З. знаёмых.
  6. каго-што ў што. Злучыць у якое-н. новае цэлае.

    • З. даныя ў табліцу.
  7. Нацкаваўшы аднаго на другога, прымусіць пабіцца, пакусацца.

    • З. сабак.
    • З. спрачальнікаў (пераноснае значэнне).
  8. што да чаго або на што. Давесці да чаго-н. нязначнага, малога, нескладанага.

    • З. выдаткі да мінімуму.
  9. каго-што. Сагнуць, сцягнуць, скурчыць.

    • Сутарга звяла нагу.

|| незакончанае трыванне: зводзіць.

|| назоўнік: звядзенне.

  • Звесці са свету — загубіць, знішчыць.
  • Звесці ў рожкі (размоўнае) — пасварыць каго-н. з кім-н. і стукнуць ілбамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)