зверху прыслоўе

  1. У напрамку ўніз.

    • З. пасыпалася лісце.
    • Глядзець з. ўніз (таксама пераноснае значэнне: адносіцца да каго-н. з пагардай, высакамерна).
  2. З боку вышэйстаячых органаў.

    • Дырэктыва з.
  3. Па паверхні, у верхняй частцы чаго-н.

    • Тлушч плавае з.
    • Масла сапсавалася толькі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)