звязаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. вязаць.

  2. Завязваючы, злучыць адно з другім.

    • З. канцы вяровак.
    • З. платы.
    • З. сноп.
    • Двух слоў не звяжа (пераноснае значэнне: дрэнна перадае свае думкі).
  3. Злучыць, устанавіць сувязь, зносіны, блізкасць, агульнасць паміж кім-, чым-н.

    • З. партызан з падполлем.
    • З. свой лёс з кім-н.
    • Сябры звязаны на ўсё жыццё.
    • З. вёску тэлефоннай сувяззю з райцэнтрам.
  4. толькі дзеепрым. зал. прош., з чым. Пра дзеянне, якое цягне за сабой што-н., звязана з чым-н.

    • Паездка звязана са значнымі расходамі.
  5. толькі дзеепрым. зал. прош., з кім-чым. Пра тое, што з’яўляецца блізкім каму-, чаму-н., непасрэдна адносіцца да каго-, чаго-н.

    • Беражом усё, што звязана з яго памяццю.
    • Асабістыя інтарэсы звязаны з грамадскімі.
  6. Устанавіць, адкрыць сувязі, залежнасць паміж чым-н.

    • З. адну з’яву з другой.
  7. Пазбавіць свабоды дзеянняў, дзейнасці, абмежаваць чым-н.

    • З. каго-н. па руках і нагах (пазбавіць свабоды ўчынкаў).
    • З. ініцыятыву мас.
    • З. сябе абяцаннем.
  8. Змацаваць вяжучым рэчывам ці пры дапамозе рубкі (спецыяльны тэрмін).

    • З. гальку вапнай.
    • З. кроквы.

|| незакончанае трыванне: звязваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)