званіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

    • З. у званы (пераноснае значэнне: усюды расказваць пра што-н. і размоўнае).
  2. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

    • З. па тэлефоне.
  3. пераноснае значэнне, пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (размоўнае).

    • Нечага пра гэта ўсюды з.

|| закончанае трыванне: пазваніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)