змена

назоўнік | жаночы род

  1. гл. змяніцца, -ць.

  2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.

    • Вячэрняя з.
    • Працаваць у тры змены.
  3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.

    • Прыступіла да працы начная з.
  4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.

    • Рыхтаваць сабе змену.
    • Маладая з.
  5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.

    • Дзве змены бялізны.

На змену каму-чаму — услед за кім-, чым-н. і замяніць сабой каго-, што-н.

|| прыметнік: зменны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)