змагацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. з кім-чым, супраць каго-чаго або без дапаўнення. Весці барацьбу, спаборнічаць, супраціўляцца, імкнучыся перамагчы.

    • З. з ворагамі.
    • З. з канкурэнтамі.
    • Жыць і з.
  2. з чым, супраць чаго. Імкнуцца знішчыць, выкараніць што-н.

    • З. з забабонамі.
    • З. супраць вайны.
  3. за што. Дамагацца чаго-н., пераадольваючы перашкоды.

    • З. за свабоду.
  4. з чым і без дапаўнення. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні).

    • У ім радасць змагалася з зайздрасую.
    • У душы змагаліся два пачуцці.

|| назоўнік: змаганне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)