злы прыметнік

  1. Які тоіць у сабе зло.

    • З. намер.
    • Злая доля (няшчасная).
  2. Поўны злосці, варожасці.

    • З. чалавек.
    • Злыя вочы.
  3. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.

    • Ён з. на ўсіх.
  4. Куслівы, злосны (пра жывёл).

    • З. сабака.
  5. пераноснае значэнне Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (размоўнае).

    • З. мароз.
    • Злыя вятры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)