злучэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. злучыцца, -ць.

  2. Месца, дзе што-н. злучана.

    • Сустрэцца на злучэнні дарог.
  3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.

    • Партызанскае з.
  4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.

    • Арганічнае з.
  5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.

    • Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)