злажыць

дзеяслоў | закончанае трыванне

1, гл. класці.

  1. Палажыць разам у пэўным парадку.

    • З. дровы.
    • З. чамадан (палажыць у яго рэчы; таксама пераноснае значэнне: падрыхтавацца да ад’езду).
  2. Перагнуўшы, скруціўшы, палажыць, злажыць пэўным чынам, надаць якую-н. форму.

    • З. газету.
    • З. пакрывала.
    • З. раскладушку.
  3. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае).

    • Град злажыў жыта.
  4. пераноснае значэнне: Перакласці віну на каго-н.

Фразеалагізмы:

  • Злажыць галаву (высокае) — загінуць у баі.
  • Злажыць рукі (размоўнае) — тое, што і скласці рукі (гл. скласці).

|| незакончанае трыванне: складаць, складваць і зложваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)