згода назоўнік | жаночы род

  1. Станоўчы адказ, дазвол на што-н.

    • Даць згоду на што-н.
    • З чыёй-н. згоды.
    • Маўчанне — знак згоды (прыказка).
  2. Аднадумнасць, агульнасць пунктаў гледжання.

    • Прыйсці да згоды.
  3. Сяброўскія адносіны, аднадушнасць.

    • Жыць у згодзе.
  4. безасабовая форма: у знач. выказніка: Дамовіліся, пярэчанняў няма.

    • Ну, што, з.? Едзем разам?

У згодзе з чым (кніжнае) — тое, што і ў адпаведнасці з чым-н.

  • Дзейнічаць у згодзе з прынятым рашэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)