згарнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скруціцца трубкай.

    • Ватман згарнуўся ў скрутак.
  2. Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).

  3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца.

    • З. пад дрэвам і заснуць.
  4. пераноснае значэнне Скараціцца, зменшыцца.

    • Прадпрыемства згарнулася.
  5. Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі.

    • Кроў згарнулася.

|| незакончанае трыванне: згортвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)