здаровы,
-
Які мае добрае здароўе, не хворы.
- Здаровае дзіця.
- З. арганізм.
-
Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку.
- З. выгляд.
- З. смех.
-
Карысны для здароўя.
- Здаровае надвор’е.
- Здаровае харчаванне.
-
перан. Карысны, правільны.- Здаровая ідэя.
- З. быт.
-
Моцнага целаскладу, дужы (
разм. ).- З. хлопец.
-
Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы;
разм. ).- З. мароз.
- З. кавалак жалеза.
-
у знач. вык. здароў (здарова)!Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (разм. ).
Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)