зброя назоўнік | жаночы род

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

  • Агнястрэльная з.
  • Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.).
  • Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.).
  • Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.).
  • Ядзерная з.
  • Абараняцца са зброяй у руках.
  • Вучэнне класікаў аб грамадстве — вялікая ідэйная зброя (пераноснае значэнне).
  • Скласці зброю (пераноснае значэнне: здацца; высокае).
  • Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высокае).
  • Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжнае).

|| прыметнік: зброевы і збройны.

  • Зброевая (збройная) майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)