вага2 назоўнік | жаночы род

  1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.

    • Вызначыць вагу товару.
    • Вагой у дваццаць кілаграмаў.
    • Меры вагі.
    • Барэц цяжкай вагі.
    • На вагу золата (вельмі дорага).
  2. толькі адз., пераноснае значэнне: Уплыў, аўтарытэт, значэнне.

    • Мець вагу ў калектыве.
  3. Прылада для ўзважвання чаго-н.

    • Аўтаматычныя вагі.

|| прыметнік: вагавы.

  • Вагавыя катэгорыі барцоў.
  • В. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)