убогі прыметнік

  1. Надта бедны, жабрацкі.

    • Убогая хаціна.
    • Убогая душа (пераноснае значэнне).
  2. Які мае калецтва, фізічны недахоп (размоўнае).

    • Пышная душа ва ўбогім целе (прыказка).
    • Падышла ўбогая (назоўнік).

|| назоўнік: убогасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)