уберагчы дзеяслоў | закончанае трыванне

Зберагчы, захаваць у цэласці, ахаваць ад чаго-н. небяспечнага, непажаданага.

  • У. расліны ад марозу.
  • У. дзіця ад прастуды.

|| незакончанае трыванне: уберагаць.

|| зваротны стан: уберагчыся.

|| незакончанае трыванне: уберагацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)