убавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зменшыцца, скараціцца.

  • У. ў вазе.
  • Вады ў студні ўбавілася.

|| незакончанае трыванне: убаўляцца.

|| назоўнік: убаўленне і убаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)