табель назоўнік | мужчынскі род

  1. Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.

  2. Ведамасць паспяховасці вучняў.

  3. Спецыяльная дошка (або кніга) для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы рабочых і служачых.

Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па старшынству (рангах, класах), уведзеныя Пятром 1.

|| прыметнік: табельны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)