ссячы (ссекчы)

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Моцным ударам (якой-н. вострай прылады) аддзяліць ад асновы.

    • С. бярозу.
  2. Пасячы на дробныя кавалачкі што-н.

    • С. буракі.
  3. Знішчыць каго-, што-н., секучы шаблямі, мячамі.

    • Кавалерысты ссеклі атрад праціўніка.
  4. Збіць, рассячы ў многіх месцах.

    • С. пугай карову.
    • Град ссек пасевы (пабіў).
  5. Пра насякомых: пакусаць у многіх месцах.

    • Камары ссеклі рукі.

|| незакончанае трыванне: ссякаць.

|| назоўнік: ссяканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)