сродак назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

    • Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.
  2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

    • Сродкі вытворчасці.
    • Сродкі сувязі.
  3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

    • Мова — важнейшы с. зносін.
  4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

    • Сродкі ад крывянога ціску.
    • С. ад кашлю.
  5. множны лік: Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

    • Абаротныя сродкі.
    • Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)