спыніцца, 
- 
		Перастаць рухацца, спыніць што -н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.- С. на паўдарозе.
- Матор спыніўся.
- Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан. пойдзе на любыя ўчынкі).
 
- 
		Часова размясціцца, пасяліцца дзе -н. - С. ў гасцініцы.
 
- 
		Пра развіццё, ход і пад. : прыпыніцца, перарвацца.- Работы па ўкладцы труб спыніліся.
 
- 
		на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад. : затрымацца на кім-, чым-н. - Мой позірк спыніўся на сыне.
 
- 
		на кім-чым. Прыйсці да якога -н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н. - С. на выбары маладога кандыдата.
 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)