спустошыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зруйнаваць, нанесці матэрыяльныя страты.

    • Вайна спустошыла гарады і вёскі.
  2. пераноснае значэнне: Пазбавіць маральных сіл, зрабіць няздольным да актыўнага жыцця.

    • Амаральныя паводзіны спустошылі жыццё гэтага чалавека.
  3. Пра глебу: зрабіць неўрадлівай.

    • Безгаспадарчыя адносіны спустошылі глебу.

|| незакончанае трыванне: спусташаць і спустошваць.

|| назоўнік: спусташэнне і спустошванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)