спрытны прыметнік

  1. Лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

    • Спрытныя рукі ўсё зробяць.
  2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны.

    • С. арганізатар.
  3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

    • С. хлопец.
  4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады).

    • Спрытная лапата.

|| назоўнік: спрытнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)