спрошчаны прыметнік

  1. Прасцейшы, чым раней.

    • С. механізм.
    • Спрошчанае напісанне слоў.
  2. Залішне просты, недастаткова глыбокі; прымітыўны.

    • С. фінал рамана.
    • Спрошчанае ўяўленне пра жыццё.

|| назоўнік: спрошчанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)