справіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. з чым і без дапаўнення. Змагчы, выканаць што-н. або, маючы сілы, сумець зрабіць што-н.

    • С. да вечара.
    • С. з планавым заданнем.
  2. Адолець у барацьбе, перамагчы каго-, што-н.

    • С. з ворагам.
    • С. з навалай.
  3. Даведацца пра што-н.

    • С. ў адрасным бюро.
  4. Схадзіўшы, з’ездзіўшы куды-н., вярнуцца назад (размоўнае).

    • С. туды і назад за суткі.
  5. Зраўняцца з кім-н. (размоўнае).

    • У рабоце з ім і малады не справіцца.

|| незакончанае трыванне: спраўляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)