справіць

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Купіць, набыць што-н.

    • С. новае паліто.
  2. Адсвяткаваць паводле ўстаноўленага звычаю.

    • С. свята ўраджаю.
  3. Ажыццявіць, зрабіць нешта задуманае, даручэнне; выканаць (якую-н. работу, абавязкі і пад.; размоўнае).

    • С. дамашнюю работу.
    • С. абавязковыя фармальнасці.
  4. Зрабіць абрад.

    • С. царкоўную службу.
  5. Нарабіць крыку, учыніць вэрхал (размоўнае).

    • С. гвалт.
    • С. рогат.
  6. Выправіць недахопы, памылкі; паправіць папсаванае, зламанае і пад. (размоўнае).

    • С. непападкі ў маторы.
  7. каго. Перавыхаваць (размоўнае).

    • Такога чалавека цяжка ўжо с.

|| незакончанае трыванне: спраўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)