справядлівы прыметнік

  1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.

    • С. суддзя.
    • С. чалавек.
    • Справядлівае рашэнне.
    • Справядліва (прыслоўе) ацаніць што-н.
  2. Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.

    • Справядлівая барацьба.
    • Справядлівыя нараканні.
  3. Які адпавядае ісціне; правільны.

    • Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.

|| назоўнік: справядлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)