сплысці (сплыць)

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паплысці ўніз па цячэнні, быць знесеным вадой.

    • Мост сплыў аж да кустоў вербалозу.
  2. Сцячы адкуль-н.

    • Вада з сенажаці сплыла к вечару.
  3. Плаўна апусціцца, аддаліцца, адысці і пад.

    • Пыл сплыў ад дарогі на прысады.
    • З твару сплыла ўсмешка (пераноснае значэнне: знікла).
  4. Мінуць, прайсці (пра час, здарэнні).

    • Сплыла маладосць, а за ёй і жыццё.
    • Было ды сплыло (прымаўка).
  5. пераноснае значэнне: Бясследна прапасці.

    • Быў тавар ды сплыў.
    • Сплылі грошы і няма.
  6. Знемагчы ад страты крыві.

    • С. крывёю.

|| незакончанае трыванне: сплываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)