спісаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.

    • С. з дошкі сказы.
    • С. вершы са зборніка паэзіі.
  2. Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.

    • С. копію з карціны.
  3. што. Запісаць у спіс каго-, што-н.

    • С., колькі чаго патрэбна для паходу.
  4. Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.

    • С. старое абсталяванне.
  5. Запоўніць пісьмовымі знакамі (сшытак і пад.).

    • С. усе старонкі ў сшытку.
  6. Зрасходаваць на пісанне (размоўнае).

    • С. чарніла.
  7. пераноснае значэнне: Спаласаваць, збіць (размоўнае).

    • С. ногі дубцом.
  8. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спецыяльны тэрмін).

    • С. на бераг.

|| незакончанае трыванне: спісваць.

|| назоўнік: спісванне і спісанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)