спірт,
-
Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.
- Вінны с.
-
Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (
спец. ).- Метылавы с.
- Драўняны с.
||
- Спіртавыя лакі.
- Спіртавое браджэнне.
- Купіць спіртнога (
наз. ).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)