спіна, ​, ж.

Частка тулава ад шыі да крыжа.

  • Гнуць спіну (таксама перан. 1) многа і цяжка працаваць на каго-н.; 2) перад кім пакланяцца, угоднічаць).
  • Не разгінаючы спіны (таксама перан. без адпачынку, старанна рабіць што-н.).
  • Нацерці спіну.
  • Рабіць што-н. за спінай у каго-н. (таксама перан. без ведама каго-н.).
  • Павярнуцца спінай да каго-, чаго-н. (таксама перан. выказаць абыякавасць, знявагу, перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.).
  • За спінай вялікі вопыт работы (у мінулым).
  • На ўласнай спіне зведаць што-н. (перан. на сваім вопыце).

|| памянш. спінка, ✂.

|| прым. спінны, ✂.

  • Спінныя пазванкі.
  • С. мозг (у пазваночніку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)