спіца назоўнік | жаночы род

  1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам.

    • У коле не хапае многа спіц.
  2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння.

  3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.

  4. Тонкі драцяны стрыжань для вязання.Апошняя спіца ў калясніцы (размоўнае) —

    • 1) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой-н. справе;
    • 2) тое, што не мае вялікага значэння.

|| прыметнік: спіцавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)