спяваць, ; незак.

  1. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы.

    • С. песню.
    • С. у оперы.
    • С. басам.
  2. каго-што і без дапаўнення. Выконваць оперную партыю.

    • С. Міхала.
  3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.

    • Салавей спявае.
    • Галасіста спяваў певень.
  4. перан., без дапаўнення.

    • Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.
    • Сэрца маё спявае.
  5. Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.

    • Цымбалы спяваюць.
  6. аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.

    • Паэт спявае аб Радзіме.

  • Спяваць асанну (кніжн.) — узносіць, усхваляць каго-н.

|| зак. праспяваць, .

|| наз. спяванне, і спеў, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)