спяшацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Старацца зрабіць што-н., трапіць куды-н. як мага хутчэй.

    • С. з пасадкай дрэў.
    • С. з уборкай ураджаю.
    • С. дагаварыць.
    • Спяшайся, бо спознішся на аўтобус.
  2. Пра гадзіннік: паказваць няправільны час.

    • Гадзіннік спяшаецца на 5 хвілін.

|| закончанае трыванне: паспяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)