спасці, ; зак.

  1. Упасці ўніз, аддзяліўшыся ад чаго-н., не ўтрымаўшыся на чым-н.

    • Абруч спаў з кадушкі.
    • Цяжар з душы спадзе (перан.).
  2. Пайсці на спад, панізіцца ва ўзроўні (пасля паводкі).

    • Пасля паводкі вада спала.
    • Пухліна на руцэ спала (зменшылася).
  3. Стаць меншым у сіле праяўлення.

    • К вечару тэмпература ў дзіцяці спала.

  • Спасці з цела (твару) (разм.) — схуднець.

|| незак. спадаць, .

|| наз. спад, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)