спалучацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. спалучыцца.

  2. Дастасоўвацца адно да другога, гарманіраваць.

    • У карціне ўдала спалучаюцца святло і цені.
  3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне.

    • Прыметнікі спалучаюцца з назоўнікамі.
  4. Служыць працягам адно другога; злучацца.

    • Два пакоі спалучаюцца са спальняй.

|| назоўнік: спалучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)