спакойны прыметнік

  1. Які знаходзіцца ў стане спакою, маларухомы або нерухомы.

    • Спакойная рака.
    • Сядзець спакойна (прыслоўе).
  2. Які выражае спакой (у 2 знач.), без душэўных трывог, перажыванняў.

    • Спакойнае жыццё.
    • На сэрцы спакойна (прыслоўе).
  3. Стрыманы, ураўнаважаны, ціхмяны, які нікога не раздражняе.

    • С. конь.
    • Спакойнага нораву чалавек.
  4. Роўны ў сваім працяканні.

    • Спакойная хада.
    • Спакойная гутарка.
  5. Не ваенны, мірны.

    • С. час.
  6. Які нічым і нікім не парушаецца, адбываецца ў спакоі.

    • Спакойная старасць.
  7. Прыемны для вока (пра святло, фарбы і пад.).

    • Спакойныя фарбы пейзажаў.
    • Спакойнае, мяккае святло.

|| назоўнік: спакойнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)