спадніца назоўнік | жаночы род

Жаночае адзенне ад пояса ўніз, а таксама частка сукенкі ад таліі ўніз.

  • Купіла новую спадніцу.
  • Бегаць за спадніцай (пераноснае значэнне: заляцацца да жанчын; размоўнае неадабральнае).
  • Трымацца за спадніцу (пераноснае значэнне: быць у поўнай залежнасці ад жонкі; размоўнае неадабральнае).

|| памяншальная форма: спаднічка.

|| прыметнік: спаднічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)