спаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Знаходзіцца ў стане сну.

    • Пара класціся с.
    • Горад спіць (заціх, стаў бязлюдным; пераноснае значэнне).
    • С. мёртвым сном (моцна спаць).
    • С. вечным сном (пра памёршага).
  2. пераноснае значэнне: Быць пасіўным; бяздзейнічаць.

    • Трэба было не спаць, а рашуча дзейнічаць.
  3. Знаходзіцца ў палавых адносінах (размоўнае).

    • С. з чужой жонкай.

|| назоўнік: спанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)