соль

назоўнік | жаночы род

  1. адзіночны лік: Белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як прыправа да стравы.

    • Сталовая с.
    • Падсыпаць солі (таксама пераноснае значэнне: добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам).
    • Пуд солі з’есці з кім-н. (пераноснае значэнне: добра і даўно ведаць каго-н.; размоўнае).
  2. пераноснае значэнне, Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

    • У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
  3. У хіміі: прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам.

    • Берталетава с.

|| прыметнік: салявы і саляны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)