смех назоўнік | мужчынскі род

Кароткія характэрныя галасавыя гукі, якія выражаюць весялосць, радасць, задаволенасць, а таксама злараднасць, насмешку і іншыя пачуцці.

  • Здаровы дзіцячы с.
  • Без смеху (сур’ёзна).
  • Не да смеху (няма прычыны смяяцца, весяліцца).
  • С. бярэ (хочацца смяяцца).
  • Смеху варта (смешна).
  • Падарваць жываты са смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)